ЦВК Украіны: захад ігнаруе выбары прэзідэнта, усход дэманструе высокую яўку

Источник материала:  
17.01.2010 18:23 — Новости Мира

Пасля апрацоўкі інфармацыі, якая паступіла з 60 тэрытарыяльных выбарчых акругаў, ЦВК краіны агучыла паказчыкі яўкі – 45,3%. Усяго ў выбарах могуць прыняць удзел каля 37 млн. выбаршчыкаў.

17 студзеня 2010 году ва Ўкраіне адбываюцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Украінцы маюць выбраць прэзыдэнта з 18 кандыдатаў, сярод якіх прадстаўленыя вышэйшыя кіраўнікі краіны і найбольш вядомыя палітыкі. Фаварытамі сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі з’яўляюцца лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і кіраўнік ураду Юлія Цімашэнка, рэйтынг якіх да выбараў сягаў за 20%.

Пасля апрацоўкі інфармацыі, якая паступіла з 60 тэрытарыяльных выбарчых акругаў, Цэнтрвыбаркам Украіны агучыў паказчыкі яўкі – 45,3%. Усяго ў выбарах могуць прыняць удзел каля 37 млн. выбаршчыкаў. Паводле ўкраінскага заканадаўства, парог яўкі ў дзень галасавання не ўсталёўваецца, каб быць абраным кандыдату трэба атрымаць на выбарах больш за палову галасоў выбаршчыкаў (50% 1 голас) ад агульнай колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Па звестках украінскага ЦВК, на выбарах 2010 году максімальную актыўнасць дэманструюць жыхары ўсходніх абласцей, самая нізкая яўка зафіксавана ў заходніх рэгіёнах.

Не абышлося на сёлетніх выбарах і без скандалаў. Так, у Данецку 17 студзеня былі затрыманыя трое грамадзян Грузіі з дакументамі пазаштатных карэспандэнтаў украінскіх СМІ. Пазней іх адпусцілі. У Чарнігаве акруговая выбарчая камісія № 208 прыняла рашэнне зняць з пасады кіраўніка выбаркама № 33 за адмову ўносіць грамадзян у спіс выбаршчыкаў. Перад будынкамі Вярхоўнай Рады Украіны і Цэнтральнай выбарчай камісіі ў нядзелю з’явіліся намёты сіняга колеру, аднак без партыйнай сімволікі. Таксама СМІ паведамляюць пра збіццё міліцыянта на 143-м выбарчым участку ў Цярнопальскай вобласці і збіцці журналісткі на ўчастку № 7 у Запарожжы.

←В Украине уже проголосовало более 45% избирателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика