Паліцыя Партугаліі абвінаваціла ў знікненні Мадлен Маккэн яе бацькоў
На слуханнях у судзе Партугаліі па справе аб выкраданні Мадлен Маккэн дэтэктывы, што расследвалі гэтую справу, абвінавацілі бацькоў дзяўчынкі 41-гадовых Джэры і Кейт Маккэн у наўмысным увядзенні следства ў зман, паведамляе The Telegraph.
«Яна памерла ў гатэлі ў выніку трагічнага інцыдэнту, і яе бацькі прыдумалі гісторыю пра знікненне, каб пазбегнуць пакарання»,
- заявіў у судзе Таварэш дэ Алмейда, які ўзначальваў расследаванне ў першыя месяцы пасля знікнення Мадлен.
Да такой высновы дэтэктывы прыйшлі ўжо праз некалькі месяцаў пасля расследавання, сказаў ён.
Іншы прадстаўнік паліцыі дэтэктыў Гансала Амарал, які таксама ўдзельнічаў на пачатковым этапе ў расследаванні справы, выпусціў у 2008 годзе кнігу, якая стала бэстсэлерам. У ёй таксама сцвярджаецца, што бацькі самі вінаватыя ў знікненні Мадлен.
![]() |
4-гадовая Мадлен Маккэн знікла 3 траўня 2007 г. Яе бацькі сцвярджаюць, што іх дачка была выкрадзеная.