Расійскія святы каштавалі 23 мільярды даляраў

Источник материала:  
12.01.2010 11:04 — Новости Мира

Менавіта столькі, паводле падлікаў кансалтынгавай фірмы ФБК, каштавалі Расіі доўгія вакацыі, якія працягваліся ад Новага года. У Расіі на Новы год чыноўнікі і большасць прадпрыемстваў 11 дзён не працуюць. У выніку такога доўгага прастою вытворчасці расійскі бюджэт недаатрымае агучаную суму.

Паводле заканадаўства нашага ўсходняга суседа, дні ад 1-га па 5-га студзеня вольныя ад працы. Плюс яны спалучаюцца з выходнымі і святкаваннем Божага Нараджэння. У выніку ў Расіі першы працоўны тыдзень 2010 года пачаўся толькі 11 студзеня.

Аднак не для ўсіх святкаванні прынеслі страты. Прыбыткі атрымалі вытворцы гарэлкі і турфірмы, што арганізоўвалі адпачынак для расіян. На працягу святочных дзён грамадзяне Расіі выпілі чвэрць мільярда пляшак гарэлкі, а невялікія гатэлі па ўсёй краіне за 11 дзён атрымалі чвэрць гадавога прыбытку.

АП, паводле dziennik.pl

←Домашний тигр загрыз своего хозяина в Канаде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика