Еўропа не ведае, куды падзець вакцыну ад свінога грыпу

Источник материала:  
11.01.2010 16:13 — Новости Мира

Некалькі еўрапейскіх дзяржаў, што замовілі з прычыны пандэміі свінога грыпу вялікую колькасць вакцыны, зараз не ведаюць, што з ёй рабіць.

Мільёны доз вакцыны захоўваюцца, напрыклад, на складах Нямеччыны; улады пачалі перамовы з фірмай‑вытворцам лекаў GSK, каб тая прыняла назад частку вакцыны.

Але калі перамовы з GSK праваляцца, то ў немцаў застануцца нявыкарыстанымі 42 мільёны доз вакцыны ад грыпу.

Замоўлена было 50 мільёнаў, з якіх удалося выкарыстаць усяго 8 мільёнаў доз.

У Нарвегіі таксама засталася вялікая колькасць нявыкарыстанай вакцыны.

Калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла пандэмію свінога грыпу, абедзве дзяржавы ратыфікавалі падпісаную раней дамову з вытворцам лекаў на пастаўку вакцыны.

У Нарвегіі сітуацыя ў параўнанні з Германіяй больш аптымістычная — яны замовілі 9 мільёнаў доз, выкарысталі - палову.

←Российские власти будут сдерживать цены на лекарства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика