25% ісландцаў падпісаліся пад петыцыяй да прэзідэнта краіны

Источник материала:  
03.01.2010 11:06 — Новости Мира

Каля чвэрці жыхароў Ісландыі выступілі супраць вяртання сродкаў іншаземцам, якія мелі ўклады ў збанкрутаваным банку Icesave. Падаткаплатнікі мяркуюць, што іх хочуць прымусіць расплачвацца за памылкі фінансістаў.

Петыцыю падпісалі больш за 56 тысяч чалавек (гэта прыкладна чвэцрь дарослага насельніцтва краіны). Яны заклікалі кіраўніка дзяржавы накласці вета на адпаведны законапраект і правесці ўсеагульны рэферэндум па гэтым пытанні.

Згодна з дакументам, брытанцам і галандцам, якія пацярпелі ў выніку банкруцтва банка ў 2008 г., павінна быць выплачана больш за 5 мільярдаў даляраў.

←Исландцы выразили протест против выплат компенсаций иностранным вкладчикам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика