Літва зачыняе Ігналінскую АЭС
Літоўскія ўлады закрыюць за гадзіну да апоўначы 31 снежня атамную электрастанцыю ў Вісагінасе.
Ігналінская АЭС, пабудаваная 26 гадоў таму, з’яўляецца адзінай АЭС не толькі ў Літве, але і ва ўсіх трох былых балтыйскіх рэспубліках СССР.
Яе закрыццё было адной з умоваў уступлення Літвы ў Еўрасаюз.
Гэты крок, праўда, прывядзе да росту цэн на электраэнергію ў Літве, якая зараз перажывае цяжкі эканамічны перыяд, і рэзкі рост залежнасці краіны ад энергетычных паставак з Расіі.
Зараз Ігналінская АЭС задавальняе да 80% патрэб Літвы ў электраэнергіі.
Брусэль, які настойваў на закрыцці гэтай АЭС, выдаткаваў каля 820 млн еўра на пакрыццё часткі выдаткаў.
Крытыкі кажуць, што Ігналінская АЭС, якая была пабудавана па тым жа праекце, што і Чарнобыльская, магла б прапрацаваць яшчэ 10‑15 гадоў пры мінімальнай верагоднасці ўзнікнення якіх‑небудзь пазаштатных сітуацый.