На пахаванне духоўнага лідэра апазіцыі Ірана прыйшлі 100 тыс. чалавек + фота

Источник материала:  
21.12.2009 14:31 — Новости Мира

У Іране сотні тысяч чалавек сабраліся на пахаванне ўплывовага апазіцыйнага святара, аяталы Хасэйна Алі Мунтазэры.

На пахаванне духоўнага лідэра апазіцыі Ірана прыйшлі 100 тыс. чалавек + фота

На пахаванне духоўнага лідэра апазіцыі Ірана прыйшлі 100 тыс. чалавек + фота

Пахаванне прайшло ў іранскім рэлігійным цэнтры Кум. Журналістам улады краіны забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі, але ёсць звесткі, што некаторых з апазіцыянераў ўжо арыштавала паліцыя. Прысутныя скандавалі: «Смерць дыктатару!» і выкрыквалі іншыя антыўрадавыя лозунгі.

Аятала Мунтазэры памёр у нядзелю ва ўзросце 87 гадоў. Ён лічыўся архітэктарам ісламскай рэвалюцыі 1979 г., і быў галоўным кандыдатам у пераемнікі заснавальніка ісламскай рэспублікі аяталы Хамейні, аднак пасварыўся з ім незадоўга да смерці Хамейні ў 1989 годзе.

З сённяшнім іранскім кіраўніцтвам Мунтазэры не знайшоў агульнай мовы (у прыватнасці, ён назваў перавыбранне прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада махлярствам), і апошнія гады жыў пад хатнім арыштам у горадзе Кум.

Лідэры іранскай апазіцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў прыбыць у Кум на пахаванне аяталы Мунтазэры, і абвясцілі 21 снежня днём нацыянальнай жалобы. На заклік аддаць апошнія ўшанаванні аятале‑дысідэнту адгукнуліся тысячы людзей з Ісфагана, Наджафабана і іншых гарадоў.

Лідэр апазіцыі Мірхасэйн Мусаві наведаў у Куме дом, дзе жыў Мунтазэры, і выказаў спачуванні яго блізкім.

←В России готовится закладка четвертой подлодки класса «Борей»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика