Іл-76, затрыманы ў Бангкоку з грузам зброі, ляцеў у Іран
21.12.2009 11:24
—
Новости Мира
Аб гэтым сёння паведаміла «The Wall Stret Journal» са спасылкай на справаздачу аналітычнага цэнтра TransArms.
Мяркуецца, што ў Тэгеран самалёт павінен быў вылецець пасля дазапраўкі ў Кіеве. Раней паведамлялася, што канчатковым пунктам прызначэння 35-ці тон зброі і выбухоўкі магла стаць Беларусь альбо адна з краін Блізкага Усходу.