Да 2050 г. белыя ў ЗША стануць меншасцю
Згодна з вынікамі даследаванняў, апублікаваных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, да 2050 года белае насельніцтва перастане складаць большасць насельніцтва краіны.
У параўнанні з папярэднім прагнозам, дата, калі белыя перастануць быць большасцю, адтэрмінаваная на восем гадоў. Гэта звязана з больш жорсткай іміграцыйнай палітыкай і эканамічным спадам, якія крыху прыпынілі прыток імігрантаў.
Дата, калі белыя нованароджаныя таксама стануць меншасцю, у адпаведнасці з новым прагнозам таксама перасунулася на восем гадоў і цяпер чакаецца ў 2031 г.
Гэтыя прагнозы зробленыя на аснове статыстычных звестак аб нараджальнасці і смяротнасці, а таксама бягучых тэмпах іміграцыі ў краіну.
Сёння колькасць насельніцтва ЗША налічвае 308 млн чалавек, дзве траціны з якіх складаюць белыя.