Іх прыклад: У Расіі міліцыянер атрымаў тры гады за збіццё затрыманага
17.12.2009 11:49
—
Новости Мира
Міліцыянт з Ульянаўска асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за збіццё затрыманага.
Памочнік аператыўнага дзяжурнага збіў 29‑гадовага жыхара горада, якога даставілі ў РУУС за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння.
Калі супрацоўнік дзяжурнай змены стаў праводзіць яго асабісты дагляд, хлопец запатрабаваў ўдзелу ў ім панятых, у адказ на гэта міліцыянт ударыў яго галавой аб сцяну, пасля чаго нанёс яшчэ некалькі удараў.
Вынік — тры гады турмы.