Экіпажу затрыманага ў Бангкоку самалёта пагражае смяротнае пакаранне

Источник материала:  
16.12.2009 10:34 — Новости Мира

Экіпажу затрыманага ў Бангкоку самалёта пагражае смяротнае пакаранне

Экіпажу затрыманага ў Бангкоку Іл-76 прад"яўлены новыя абвінавачванні. Акрамя шматлікіх гранатамётаў і ракет, следчыя знайшлі ў самалёце выбухоўку і цяпер затрыманым за незаконную перавозку зброі інкрымінуецца таксама незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў. Па законам Тайланда дадзенае злачынства можа пацягнуць на смяротнае пакаранне, паведамляеГазета.ru са спасылкай на тайландскае выданне Bangkok Post.

У сераду следчыя дапытвалі ў турме Клонг-Прэм ў Бангкоку пяцёх членаў экіпажа Іл-76, затрыманых у выходныя і прад"явілі ім новыя абвінавачванні. Раней чацвёра грамадзян Казахстана і ўраджэнец Беларусі абвінавачваліся толькі ў незаконнай перавозцы зброі і фальсіфікацыі суправаджаючых груз дакументаў.

←Скончался известный российский политик Егор Гайдар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика