ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы
14.12.2009
—
Новости Мира
Двухбаковае пагадненьне пра статус амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы "вызначае заканадаўчы статус амэрыканскага асабістага складу і грамадзянаў ЗША, якія працуюць у Польшчы над сумеснымі праграмамі ў справе ўмацаваньня нашай нацыянальнай бясьпекі ", - заявіў Келі.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту паведаміў, што, пагадненьне прадугледжвае шырокае ўзаемадзеяньне, уключаючы сумесныя вучэньні, разьмяшчэньне амэрыканскага вайсковага асабістага складу і магчымае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны, перадае Інтэрфакс.