Бэсэску перамагае на выбарах у Румыніі
07.12.2009 09:29
—
Новости Мира
Дзеючы прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы, паведамляе Еўраньюс.
Падлічана 95% галасоў. Паводле папярэдніх звестак, Бэсэску набраў 50,43% галасоў. Яго супернік сацыял‑дэмакрат Мірча Джаанэ атрымлівае 49,57%.
Позна ўвечары ў нядзелю вынікі экзіт‑полаў казалі пра перамогу з невялікай перавагай Мірча Джаанэ.
Бэсэску са сцягам радуецца перамозе, daylife.com |