Мяркуецца, што 76 чалавек загінулі, 60 пацярпелі пры выбуху ў горадзе Перм

Источник материала:  
05.12.2009 00:43 — Новости Мира

Выбух і пажар адбыліся ў начным клубе «Кульгавы конь» горада Перм (Расія) увечары пятніцы.

Напачатку СМІ паведамлялі пра 15 загінулых, але потым рэгіянальны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заявіла, што, верагодна, колькасць загінулых даходзіць да 76 чалавек, а 60 чалавек шпіталізаваныя

Але супрацоўнік МНС падкрэслівае, што гэта папярэднія звесткі.

Большасць загінулых – супрацоўнікі клуба і іх сваякі. Тут адзначаўся юбілей.

Папярэдняя прычына выбуху і пажару – парушэнне правіл пажарнай бяспекі, а менавіта піратэхніка, што і прывяла да выбуху.

←Новости стран мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика