Эстонскія прадукты патаннелі найбольш у Еўропе
04.12.2009 13:15
—
Новости Мира
Згодна з дадзенымі Еўракамісіі, у краінах Еўрасаюза прадукты патаннелі ў сярэднім на 1,5%. Найбольшае падзенне адбылося ў Эстоніі і Фінляндыі, дзе цэны зменшыліся на 7,2% і 6,8% адпаведна.
У некаторых краінах Еўрасаюза прадукты ўсё ж падаражэлі. Напрыклад, у Польшчы рост склаў 2%.
Для параўнання, за той самы час у Беларусі цэны на прадукты харчавання выраслі на 4,5%, а ў Расіі на 4%.