Былы змагар са злачынным рэжымам абраны прэзідэнтам Уругваю

Источник материала:  
30.11.2009 12:34 — Новости Мира

Былы лідэр партызанскіх фарміраванняў Хасэ Мухіка, паводле папярэдніх вынікаў, атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Уругваі. Сваю паразу, як перадае AFP, прызнаў супернік Мухікі, былы прэзідэнт краіны Луіс Альберта Лакалье.

Былы змагар са злачынным рэжымам абраны прэзідэнтам Уругваю

У другім туры выбараў, які адбыўся ў нядзелю, 29 лістапада Мухіка набраў каля 51% галасоў. У першым туры, які прайшоў 25 кастрычніка, за яго прагаласавалі 49,6% выбаршчыкаў. Лакалье набраў каля 42%.

74‑гадовы Хасэ Мухіка прадстаўляе на выбарах кіраўнічую ва Уругваі кааліцыю «Шырокі фронт». Луіс Альберта Лакалье, які займаў пасаду прэзідэнта ў 1990‑1995 гг., быў кандыдатам ад апазіцыйнай Нацыянальнай партыі.

Прэзідэнт Уругвая абіраецца на пяцігадовы тэрмін. Па законе краіны адзін і той жа чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта два тэрміны запар.

←Через несколько часов в Дубае откроют доступ в самое высокое здание мира.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика