У Эстоніі адзначылі 89‑я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

Источник материала:  
30.11.2009 11:07 — Новости Мира

27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89‑х угодак Слуцкага Збройнага Чыну. У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада буклеты, у якім распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцку і наваколляў супраць савецкай улады. Таксама раздаваліся дыскі з фільмам «Містэрыі: акупацыя», каб людзі маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай культурай.

Каля Тартускай абсерваторыі а 19‑й гадзіне былі запаленыя свечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі.

«Для нас Слуцкі Збройны Чын з’яўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так і што за яе трэба змагацца», — адзначыў арганізатар мерапрыемства Ігар Случак.

←По "красному поясу" Америки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика