У Польшчы забаронена захоўваць камуністычную сімволіку
28.11.2009 16:41
—
Новости Мира
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі падпісаў зьмены ў крымінальны кодэкс краіны, паводле якіх карыстаньне, продаж і распаўсюд камуністычнай сымболікі цяпер будзе карацца штрафам або зьняволеньнем.
Гэтыя папраўкі прапанавала прапрэзыдэнцкая партыя «Закон і справядлівасьць». Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк Леха Качыньскага, на пачатку лістапада заяўляў:
«Ня бачу ніякіх адрозьненьняў між наяўнасьцю камуністычных сымбаляў і наяўнасьцю, напрыклад, сымбаляў фашыстоўскіх». «Камунізм быў чалавеказабойчай сыстэмай».