Турцыя адмовілася ад паслуг Расіі ў пабудове АЭС
25.11.2009 10:33
—
Новости Мира
Расейскі дзяржаўны канцэрн «Атамбудэкспарт» страціў кантракт на пабудову першай атамнай электрастанцыі ў Турэччыне. Рашэньню ўраду на мінулым тыдні аб ануляваньні тэндэру папярэднічала забарона на выкананьне кантракту Найвышэйшым апэляцыйным судом Турэччыны.
Паводле турэцкіх энэргетычных экспэртаў, гэты крок быў выкліканы нежаданьнем Анкары павышаць энэргетычную залежнасьць ад Расеі, бо Крэмль, па іх словах, выкарыстоўвае энэргетыку ў якасьці палітычнага рычагу. Рашэньне было прынята нягледзячы на тое, што Турэччына на 70% залежыць ад расейскіх энэргетычных паставак.
Анкара плянуе абвясьціць новы падвойны тэндар на пабудову дзьвюх атамных электрастанцыяў на пачатку наступнага году.