Банк Расіі знізіў стаўку рэфінансавання да 9%
24.11.2009 12:06
—
Новости Мира
Рада дырэктараў Банка Расіі ў аўторак прыняла рашэнне аб зніжэнні з 25 лістапада стаўкі рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта — з 9,5% да 9% гадавых.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЦБ Расіі.
Адначасова зніжаюцца працэнтныя стаўкі па аперацыях Банка Расіі — на 0,5 працэнтнага пункта, піша газета.ру.
У Беларусі стаўка рэфінансавання будзе зніжана 1 снежня з 14% да 13,5%.