Улады Узбекістана дэмантавалі савецкі манумент і праваслаўную царкву
У Ташкенце ў Парку баявой славы дэмантавалі савецкі манумент Абаронцу радзімы, а таксама прыбралі п’едэсталы з бюстамі савецкіх военачальнікаў. Яны стаялі тамака з сярэдзіны 1970-х.
У адміністрацыі парка кажуць, што дэмантаваныя помнікі не супадаюць са зместам экспазіцыі музея, які адлюстроўвае гісторыю вайсковага мастацтва народаў Цэнтральнай Азіі.
Адначасова ў цэнтры Ташкента знеслі будынак праваслаўнай царквы, збудаванай там у 1898 годзе. Вялікая група міліцыянтаў і асобаў у цывільным ахоўвала пляцоўку ў часе бурэння.
На месцы храма з ініцыятывы прэзідэнта Карымава паўстане сучасны адміністратыўны будынак.
У савецкі час далучэнне Цэнтральнай Азіі да Расіі падавалася як прагрэсіўная гістарычная з’ява. Цяпер узбекі разглядаюць той перыяд як звычайную каланізацыю.