Праваслаўнага святара забіў невядомы ў марлевай павязцы
У Маскве забіты праваслаўны святар Данііл Сысоеў, настаяцель храма Святога Фамы.
Забойства адбылося ў царкве вечарам 19 лістапада.Невядомы ў марлевай павязцы зайшоў у храм падчас споведзі, гукнуў «Дзе Сысоеў?» і пачаў страляць у царкоўных служыцеляў. 35‑гадовы настаяцель храма Данііл Сысоеў і 41‑гадовы рэгент Уладзімір Стральбіцкі былі параненыя. Пасля гэтага злачынца зрабіў кантрольны стрэл ў галаву святара. Сысоеў памёр па дарозе ў бальніцу.
На дадзены момант, асноўная версія забоства — рэлігійная нецярпімасць, перадае радыёстанцыя «Эхо Москвы». Данііл Сысоеў актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю і часам дазваляў сабе даволі радыкальныя выказванні. Святару неаднаразова пагражалі. Сысоеў не выключаў, што на яго могуць здзейсніць замах: «ужо не баюся, адбаяўся ужо гадоў пяць таму, а зараз проста прызвычаіўся жыць пад пагрозай» — пісаў святар у сваім электронным дзённіку 9 кастрычніка гэтага году.
Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл заклікаў ўстрымацца ад хуткіх абвінавачанняў ў адрас тых ці іншых асоб ці груп у сувязі з гэтым забойствам. Патрыярх таксама назваў Сысоева «спавядальнікам веры і пакутнікам».