Літва засталася без кедравых арэшкаў
20.11.2009 14:40
—
Новости Мира
Дзяржаўная служба харчавання і ветэрынарыі Літвы забараніла продаж кітайскіх кедравых арэшкаў. Прычына — пастаянныя скаргі насельніцтва на якасць прадукта.
Спажыўцы скардзіліся на горкі прысмак, які застаецца ў роце пасля ўжывання арэхаў у ежу, і агульнае нядужанне. Выявілася, што такія ж праблемы ў пакупнікоў па ўсёй Еўропе. Навуковага тлумачэння з"явы пакуль што няма.