Каталіцкая Аўстрыя легалізавала гомасэксуальныя шлюбы

Источник материала:  
18.11.2009 — Новости Мира
Каталіцкая Аўстрыя легалізавала гомасэксуальныя шлюбыКампраміс, дасягнуты пасля доўгіх спрэчак паміж сацыял-дэмакратычнай і кансерватыўнай партыяй, дасць аднаполым парам роўныя правы з гетэрасэксуальнымі ў атрыманні аліментаў. Партнёры таксама могуць браць прозвішча адзін другога.

Новы закон па-ранейшаму будзе забараняць усынаўленне ці штучнае апладненне. Пра гэта заявіла міністр юстыцыі Клаўдзія Бандыён-Ортнер, якая прымала праект.

Акрамя кансерватараў, супраць новага законы выступіла і Каталіцкая Царква. На мінулым тыдні венскі архібіскуп кардынал Крыстаф Шэнбарн заклікаў забараніць праект. Ён заявіў, што закон «створыць умовы, якія ўрэшце прывядуць да дазволу афіцыйнай рэгістрацыі гомасэксуальных шлюбаў», супраць якіх выступае Царква.

Закон павінен уступіць у сілу з 1 студзеня пасля яго канчатковага прыняцця аўстрыйскім парламентам.
←Хронической обструктивной болезнью легких страдают 210 млн. человек - ВОЗ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
HotLog Яндекс.Метрика