У Латвіі абвешчана эпідэмія свінога грыпу
16.11.2009 22:56
—
Новости Мира
Эпідэмія грыпу А (H1N1) абвешчана ў Рызе і яшчэ чатырох гарадах краіны — Даўгаўпілсе, Гулбене, Елгаве і Рэзэкне.
У гэтых гарадах зарэгістравана прынамсі па 100 выпадкаў новым вірусам на 100 тыс. чалавек.
З канца мінулага тыдня ў Латвіі фіксуецца ўстойлівы распаўсюд вірусу. Дактары бяруць аналізы не ва ўсіх захварэлых, а дыягназ у большасці выпадкаў ставіцца паводле сімптомаў.