Грэцыя абвясціла эпідэмію свінога грыпу

Источник материала:  
13.11.2009 11:41 — Новости Мира

Пра эпідэмію абвясціў Цэнтр кантролю і прадухілення хвароб пры Міністэрстве аховы здароўя краіны.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на свіны грып у Грэцыі — больш за тры тысячы чалавек, з іх больш за 330 захварэлі за апошнія некалькі дзён. Пяць чалавек памерлі. У цэлым, паводле звестак лабараторый, вірус новага грыпу складае каля 40% выпадкаў захворвання на грып у краіне.

Спецыялісты чакаюць, што эпідэмія A/H1N1 прадоўжыцца шэсць‑восем тыдняў. Грэцыя плануе ў найбліжэйшыя дні пачаць масавую вакцынацыю насельніцтва ад новага віруса.

←Бюджетный дефицит США в октябре достиг новой рекордной отметки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика