Уладальнікі поля, на якім разбіўся беларускі Су-27, хочуць выплаты кампенсацыі
12.11.2009 18:43
—
Новости Мира
Тры ўладальніка поля, на якім разбіўся беларускі самалёт, даслалі ліст з патрабаваннем выплаты кампенсацыі ў польскае Міністэрства абароны. «Gazeta Wyborcza» падае суму ў 40 тысяч злотых (каля 14 тысяч даляраў). Гэтыя грошы павінны пакрыць аднаўленне інфраструктуры, знішчанай пры падзенні самалёта і ў часе даследавання месца катастрофы.
Нагадаем, што 30-га жніўня непадалёк ад польскага Радама на авіяшоў разбіўся беларускі знішчальнік Су-27. У катастрофе загінулі пілоты Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч. Жыхары дамоў, што знаходзіліся непадалёк ад месца трагедыі, перакананыя, што менавіта гераізм беларускіх лётчыкаў уратаваў іх жыцці.
АП, паводле wyborcza.pl