Замест людзей Расія перапіша сваю прамысловасць
10.11.2009 13:23
—
Новости Мира
Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі павінна ажыццявіць перапіс прамысловасці да трэцяга квартала 2010. Апошні раз такое мерапрыемства праводзілася ў 1913 годзе.
Перапіс дазволіць атрымаць дадзеныя пра тое, як крызіс паўплываў на расійскую эканоміку, а таксама вызначыць прыярытэты росту прамысловай вытворчасці.
У праекце бюджэта Расіі на 2010 год выдаткі на перапіс не ўлічаны. Кошт мерапрыемства не называецца.