МВФ прыпыняе дапамогу Украіне

Источник материала:  
09.11.2009 09:55 — Новости Мира

Міжнародны валютны фонд прыпыняе фінансавую дапамогу Украіне. Узнаўленне працы магчымае толькі пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на бліжэйшы студзень.

Адзін з кіраўнікоў МВФ Дамінік Строс-Кан заявіў:

— Калі людзі ідуць на выбары, рашэнні могуць адрознівацца ад тых, што былі прынятыя год таму, калі распрацоўвалася праграма фінансавай дапамогі Украіне

У час перадвыбарчай гонкі улада адыйшла ад курса, прапанаванага МВФ. У прыватнасці, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў закон аб сацыяльнх стандартах.

Краіна не атрымае чарговую частку абяцанага крэдыту, калі ацэнка яе эканамічных дзеянняў будзе нездавальняючай. Такім чынам, Украіна можа недаатрымаць $3,8 мільярду.

←Президент Венесуэлы призвал армию и народ готовиться к войне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика