Рэзкі ўсплёск эпідэміі грыпу ва Украіне
07.11.2009 11:27
—
Новости Мира
Ва Украіне па стане на 6 лістапада ад грыпу і ВРВІ памерлі 135 чалавек, у тым ліку і за апошнія суткі – 25 чалавек, такія звесткі прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.
Больш за ўсё за суткі памерла ва Львоўскай вобласці – 12 чалавек, пяць чалавек – у Івана-Франкоўскай, чатыры – у Чарнавіцкай, па адным у Данецкай, Кіеўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай.
Усяго з пачатку эпідэміі захварэлі 871 тыс. 37 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі 101 тыс. 317 чалавек.
Шпіталізаваныя з пачатку эпідэміі 39 тыс 603 чалавекі, за апошнія суткі – 4 тыс. 732, з якіх у рэанімацыі знаходзяцца 317 чалавек