З прычыны грыпу выбары прэзідэнта Украіны могуць перанесці на травень
З прычыны эпідэміі грыпу ва Украіне прэзідэнцкія выбары могуць быць перанесеныя з 17 студзеня на 30 траўня наступнага году.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка сакратарыяту прэзідэнта нашай паўднёвай суседкі гар Папоў.
«Калі ўрад не зможа ўзяць пад кантроль сітуацыю з эпідэміяй грыпу, то не выключана ўвядзенне надзвычайнага становішча ў краіне і перанос выбараў на 30 траўня»,- сказаў Папоў.
Аргументуючы сваё бачанне сітуацыі, ён адзначыў, што «эпідэмія грыпу радыкальна паўплывала на хаду выбарчай кампаніі», і пастаўлена пытанне «пра роўнасць кандыдатаў у прэзідэнты і правы выбарцаў».
Папоў кажа, што рэжым каранціну з забаронай масавых мерапрыемстваў найболей ударыў па апазіцыйных кандыдатах, тады як кандыдаты пры ўладзе могуць наведваць каранцінныя вобласці, сустракацца з актывам, прэсай.
Апроч таго, правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 30 траўня – а гэта таксама дзень мясцовых выбараў – дае магчымасць ашчадзіць некалькі мільярдаў грыўняў.