Не далі Беларусі — дайце хаця б Эквадору
05.11.2009 23:35
—
Новости Мира
Эквадор просіць у Расіі агромністы крэдыт — $2,5 мільярду. Гэтыя грошы патрэбныя лацінаамерыканцам на развіццё эканомікі.
Каб зацікавіць расійскі бок, Эквадор прапануе дазволіць здабываць нафту на сваёй тэрыторыі. Аналагічная крэдытная дамова ўжо падпісана з Кітаем - крэдыт на мільярд даляраў у абмен прыродныя рэсурсы.
У снежні мінулага года Эквадо аб"явіў дэфолт па частцы дзяржаўных аблігацый.