Міжнародная Амністыя прызнала Ігаря Коктыша вязьнем сумлення

Источник материала:  
05.11.2009 19:15 — Новости Мира

4 лістапада 2009 года гэтая сусветная арганізацыя прызнала, што малады чалавек утрымліваецца пад вартай па палітычных матывах.

Міжнародная Амністыя прызнала Ігаря Коктыша вязьнем сумлення
Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Жытомір, красавік 2009 г.

Статус вязня сумлення Ігару Коктышу прысвоілі незалежна ад таго, ці будзе ён перададзены беларускаму боку, паведаміла ягоная жонка Ірына Цюцюннік. Тым самым Міжнародная амністыя прызнала, што Украіна, адмовіўшы Ігару ў атрыманні палітычнага прытулку, паспрыяла беларускаму боку ў пераследзе свайго апазіцыянера. Цяпер чальцы Міжнароднай Амністыі рыхтуюць публікацыі і цэлы шэраг акцый, што будуць працягвацца да моманту вызвалення вязня сумлення з-пад варты. Справай Коктыша займаецца Хэза Макгіл з Лондану.

***

Ігар Коктыш — беларускі каталіцкі актывіст і музыка, які ад 25 чэрвеня 2007 года ўтрымліваецца ў Сімферопальскім СІЗА. Ён чакае экстрадыцыі ў Беларусь, дзе мае адбыцца суд за наўмыснае забойства. У лістападзе 2008 году Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігіяў адмовіў нашаму земляку ў атрыманні палітычнага прытулку. У падтрымку Ігара рэгулярна ладзяцца акцыі падтрымкі, дзейнічае адмысловы сайт.

←24-часовая забастовка железнодорожников Бельгии.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика