Топ-10 найбольш памылковых уяўленьняў, якія мы вучым у школе

Источник материала:  
02.11.2009 — Новости Мира
Топ-10 найбольш памылковых уяўленьняў, якія мы вучым у школе1. Эйнштэйн дрэнна вучыўся ў школе

Шмат якія бацькі, пазіраючы на сваіх дзяцей-ёлупаў, што ў школе вучацца ня надта, прыгадваюць сусьветна вядомага фізыка Альбэрта Эйнштэйна, які быццам бы таксама прыносіў са школы двойкі ды траякі. А пасьля раз — і вынайшаў тэорыю адноснасьці. Але бацькоў прыйдзецца расчараваць: Альбэрт Германавіч быў выдатнікам, асабліва добра яму давіліся матэматыка зь фізыкай, што ня дзіўна. А нявернае ўяўленьне аб яго посьпехах у навучаньні склалася з-за таго, што ў Нямеччыне тых часоў існавала 4-бальная сыстэма. Таму «чацьвёрачніка» Эйнштэйна шмат у якіх краінах, дзе існуе 10-ці, а то і болей- бальная сыстэма адзнак, успрымалі як «двоечніка».

2. Мышы любяць сыр

Наглядзеўшыся ў дысьнееўскіх мульцікаў аб Томе і Джэры, мы жывем зь цьвёрдай упэўненасьцю ў тым, што мышы любяць сыр. Але гэты няпраўда. Мышы паважаюць салодкае, напрыклад арахісавае масла і прадукты са злакамі. А вось ад кавалачка сыру мыш можа і памерці.

3. Напалеон меў маленькі рост

Вялікі палкаводзец меў абсалютна стандартны для французскіх мужычын тых часоў рост — каля 160 см. Няправільнае ўяўленьне аб маленькім імпэратары зьявілася з-за нявернага пераводу французскіх мераў даўжыні ў ангельскія. Некаторыя сучасныя кіраўнікі дзяржаў ня могуць пахваліцца і такім ростам.

4. Томас Эдысан вынайшаў лямпачку

Лямпачка, як высьвятляецца, зусім ня Эдысана, а ангельца Джозэфа Свона. Аднак Эдысан быў першым, у каго лямпачка запрацавала стабільна.

5. Лемінгі кідаюцца з уцёсаў, каб забіць сябе

Гэта памылковае сьцьверджаньне пайшло гуляць па сьвеце пасьля выхаду паўстагодзьдзі таму дысьнееўскага фільму аб дзікай прыродзе «Белая пустэча». Але тое толькі міт, і гэтыя мілыя жывёлінкі не зьдзяйсьняюць групавога суіцыду. Проста стваральнікі фільму вырашылі, што ён будзе выглядаць куды больш відовішчным, калі некалькі дзесяткаў лемінагаў адначасова скочаць са скалы.

 6. У розных паўшар’ях Зямлі вада ў варонцы закручваецца ў розныя бакі

Шмат людзей чамусьці ўпэўненыя, што ў іншым паўшар’і вада ў зьліўной адтуліне будзе закручвацца ў іншы бок. Але гэта, на жаль, няпраўда.

7. Людзі ўзьніклі ад малпаў

А вось і не ад малпаў. Чарльз Дарвінаў даводзіў, што людзі і шымпанзэ з гарыламі проста пайшлі ад аднаго прабацькі, які меў неасьцярожнасьць вымерці мільёны гадоў таму.

8. Вікінгі насілі рогі

Міт пайшоў з-за таго, што ў час раскопак магіл вікінгаў археолягі вельмі часта знаходзілі рогі. Навукоўцы вырашылі, што яны проста адваліліся ад шлемаў воінаў. Але пазьней высьветлілася, што гэтыя рогі адмыслова клалі ў магілы знатных воінаў для таго, каб тыя ў замагільным жыцьці карысталіся імі для знатных п’янак. Нічога фантастычнага.

9. Калюмб верыў, што зямля плоская

Яшчэ з часоў Эратасфена людзі пачалі здагадвацца аб тым, што зямля ня плоская. У часы Калюмба гэта было ўжо зразумела, інакш навошта мараплаўцу спатрэбілася плыць у Індыю іншым шляхам? Але Хрыстафор крыху памыліўся з памерамі плянэты, з-за чаго падумаў, што Карыбы — гэта ўжо Індыя і ў выніку выйшаў не на сваім прыпынку.

10. Розныя часткі языка рэагуюць на розныя смакі

Сапраўды, на нашым языку куча розных рэцэптараў, якіх завуць сасочкамі. Некаторыя зь іх больш адчувальныя да салодкага, некаторыя да горкага, але яны не згрупаваныя ў асобныя сэкцыі.

←Премьер Японии завоевывает популярность с помощью песен.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика