Цімашэнка абмежавала перасоўванне паміж абласцямі

Источник материала:  
30.10.2009 15:00 — Новости Мира

Ва Украіне на тры тыдні будзе ўведзена забарона на ўсе масавыя сходы, школы будуць зачыненыя на каранцін.

«З сённяшняга дня ўсе без вынятку навучальныя ўстановы Украіны, усіх узроўняў і форм уласнасці, сыходзяць на трохтыднёвыя вакацыі», — сказала Цімашэнка на экстранным пасяджэнні урада ў пятніцу.

Апроч таго, паводле словаў прэм’ера, Кабінет міністраў сёння ўхваліць рашэнне пра адмену ўсіх масавых сходаў, канцэртаў і кінасеансаў, ці яшчэ якіх‑небудзь збораў людзей на гэтыя тры тыдні.

Па заканчэнні ўступнага слова прэм’ер‑міністра яе прэс‑сакратар Марына Сарока патлумачыла журналістам, што каранцін уводзіцца на тэрыторыі дзевяці абласцей Украіны, аднак палажэнне наконт трохтыднёвых вакацый ва ўсіх навучальных установах стасуецца да ўсёй краіны.

У трох абласцях (Івана‑Франкоўскай, Цярнопальскай, Львоўскай) перавышаны эпідэмічны парог, у трох суседніх (Закарпацкай, Чарнавіцкай, Ровенскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай, Валынскай) таксама ёсць выпадкі захворвання на грып А/H1N1.

←Гондурас: свергнутый президент возвращается к власти?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика