У Латвіі дазволяць вырабляць да 200 л самагонкі ў год
22.10.2009 11:51
—
Новости Мира
У парламенце Латвii падрыхтаваны законапраект, якi рэгламентуе вытворчасць самагонкi, а таксама хатняга вiна i пiва.
Дакумент уяўляе сабой папраўкi ў закон аб абарачэннi алкаголю. Яны дазволяць жыхару Латвii вырабляць да 200 лiтраў самагонкi, а таксама да 30 тысяч лiтраў вiна i пiва ў год. Для гэтага, праўда, ахвотным давядзецца атрымлiваць дазвол на вытворчасць акцызных тавараў, а таксама ўзгадняць гэтае пытанне ў мясцовым самакiраваннi.
Калi ж самагоншчык захоча прадаваць сваю прадукцыю, то павiнен будзе яшчэ набыць для яе акцызныя маркi. Цi папраўкi будуць прынятыя парламентам, пакуль невядома.