Вязні Гуантанама не хочуць на радзіму
21.10.2009 16:14
—
Новости Мира
Амерыканскі суд прыняў апеляцыю 17 уйгураў, якія з 2002 года знаходзіліся за кратамі Гуантанама па падазрэнні ў тэрарызме.
Былыя зняволеныя спрабуюць аспрэчыць рашэнне суда аб іх адпраўцы ў Кітай пасля вызвалення.
Уйгуры жадаюць дамагчыся права застацца на тэрыторыі ЗША.
Адвакаты заяўляюць, што былых зняволеных могуць мучыць у КНР у сувязі з тым, што яны належаць да этнічнай меншасці.