Зяць Кучмы купіць «Расію»
19.10.2009 11:08
—
Новости Мира
Зяць Леаніда Кучмы ўкраінскі бізнэсмэн Віктар Пінчук стане ўладальнікам страхавой кампаніі «Расія». Раней яна належала грэчаскаму кіраўніку кіпрскай кампаніі. Кошт угоды не ўдакладняецца.
«Расія» ўваходзіць у лік 20 найбуйнейшых страхавых кампаній Расійскай Федэрацыі.
Віктар Пінчук - адзін з самых багатых украінцаў. Па падліках Forbes ён у 2008 годзе займаў 203 месца ў сусветным спісе самых паспяховых бізнэсоўцаў.