ЗША паспяхова выпрабавалі найноўшую лазерную зброю

Источник материала:  
14.10.2009 11:06 — Новости Мира

Спецыялісты ВПС ЗША і кампаніі Boeing заявілі пра паспяховае выпрабаванне лазернай зброі вялікай магутнасці, перадае Associated Press.

Падчас выпрабавання лазерны прамень, пушчаны з прыстасавання, размешчанага на самалёце C-130H, трапіў у аўтамабіль у руху, што знаходзіўся больш чым за 200 км ад яго, і зрабіў дзіру ў ягоным кузаве.

Паводле заявы прадстаўнікоў ВПС, мэтай выпрабаванняў было не разбурэнне аўтамабіля, а менавіта траплянне ў рухомы аб’ект.

Boeing –адна з найбуйнейшых у свеце аэракасмічных карпарацый, з’яўляецца вытворцам ракет-носьбітаў, тэлекамунікацыйных спадарожнікаў, грамадзянскіх і вайсковых самалётаў. Таксама Boeing ажыццяўляе дзейнасць у галіне супрацьракетнай абароны, пілатаваных касмічных палётаў і паслуг па запуску касмічных апаратаў. Асноўныя вытворчыя магутнасці кампаніі размешчаныя ў г.Сіэтле (шт.Вашынгтон), штаце Каліфорнія, г.Сэнт-Луіс (шт.Місуры). Штаб-кватэра Boeing знаходзіцца ў г.Чыкага (шт.Ілінойс).

←Хиллари "перезагрузит" толерантность в Казани

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика