Літоўскія фермеры будуць баставаць

Источник материала:  
13.10.2009 09:57 — Новости Мира

У Літве пратэстуюць фермеры, занятыя ў вытворчасці малака.

На сёння, 13 кастрычніка, запланавана акцыя пратэсту ля Міністэрства сельскай гаспадаркі. Фермераў вырашылі таксама падтрымаць працоўныя дробных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэты крок стаў вынікам планаў урада Літвы па будаўніцтве буйнога перапрацоўчага прадпрыемства. Плануецца, што яно будзе перапрацоўваць трэцюю частку ўсяго малака, што здольныя даць літоўскія каровы. Таксама новы камбінат можа каштаваць месца працы тром тысячам супрацоўнікаў гэтай галіны літоўскай сельскай гаспадаркі.

Літоўскія вытворцы малочнай прадукцыі таксама звяртаюць увагу на непразрыстае размеркаванне сродкаў, якія Літва атрымоўвае з бюджэту ЕС на развіццё сельскай гаспадаркі.

АП, паводле delfi.lt

←Президент Туркмении отправил в отставку ряд руководителей нефтегазового комплекса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика