Медзведзеў: Справы ў расійскай эканоміцы горшыя, чым мы думалі
13.10.2009 09:39
—
Новости Мира
Эканамічны крызіс ударыў па расійскай эканоміцы мацней, чым мы меркавалі. Пра гэта ў нядзелю ў інтэрв’ю расейскаму ТВ заявіў прэзідэнт краіны Дзмітры Мядзведзеў.
ВУП Расеі ў 2009 годзе ўпадзе на 7,5%.
Аб’ёмы прамысловай вытворчасці знізіліся на 14%.
Мядзведзеў паставіў задачу ажыццяўлення тэхналагічнага рыўка: ён хацеў бы за 10—15 гадоў знізіць долю даходаў ад продажу сыравіны ў даходах Расіі да 35—40%. На сёння Расія ператварылася ў сыравінную гаспадарку. Праўда, расійскія ўлады не маюць дакладнага плану гаспадарчых рэформаў.