Былы кіраўнік Рады бяспекі Ўкраіны: Расія рыхтуецца расчляніць Украіну

Источник материала:  
13.10.2009 09:33 — Новости Мира

Ва Ўкраіне надрукаваны артыкул былога кіраўніка Рады бяспекі краіны Ўладзімера Гарбуліна. Гарбулін займаў гэтую пасаду пры Кучму. У артыкуле Гарбулін указвае на факты, якія сведчаць, што Расея рыхтуецца расчляніць Украіну.

Самым гарачым пунктам Гарбулін лічыць Крым – тэрыторыю Ўкраіны, дзе расейскамоўнае насельніцтва пераважае. Апошнім часам расейскія СМІ прадказваюць хуткае «ўз’яднанне» Крыму з Расеяй. Адначасова расійскія консульствы ў інтэнсіўным рэжыме выдаюць грамадзянам поўдня Украіны расейскія пашпарты.

Каментуючы артыкул Гарбуліна, ангельская газета «The Observer» піша, што Ўкраіна і ўсходнееўрапейскія краіны занепакоеныя тым, што ЗША кідаюць іх на волю лёсу дзеля «перазагрузкі» дачыненняў з Расеяй. Абама цяпер заклапочаны праблемамі Ірана, Афганістана ды Ірака, і ці прыйдзе ён на выручку Ўкраіне ў выпадку інтэрвенцыі Расеі ў Крыме?

Штопраўда, Украіну разам з іншымі пяццю краінамі запрасілі ўдзельнічаць у праграме «Ўсходняе партнерства», але візавы рэжым для ўкраінцаў не палегчылі. Уладзімер Гарбулін непакоіцца, каб за спінаю Украіны не адбылося здзелкі кшталту «мюнхенскай».

←Нефть снова дорожает.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика