МЗС Украіны ачоліў уласнік кандытарскай кампаніі «Roshen»
09.10.2009 14:29
—
Новости Мира
Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла Пятра Парашэнку міністрам замежных спраў.
«За» прагаласавалі 240 дэпутатаў з 450. Кандыдатуру прапанаваў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, чыім кумом з’яўляецца Парашэнка.
Да гэтага часу Парашэнка ўзначальваў Раду Нацбанка Украіны, раней быў сакратаром Рады бяспекі.
Парашэнка — найбліжэйны паплечнік Юшчанкі ў часы аранжавай рэвалюцыі, мільярдэр, уладальнік кандытарскай кампаніі «Рашэн», суднабудаўчнічага заводу і папулярнага 5‑га тэлевізійнага каналу.