Суд пазбавіў Берлусконі судовай недатыкальнасці

Источник материала:  
07.10.2009 — Новости Мира

Суд Італіі пастанавіў, што закон пра судовую недатыкальнасць прэм’ер-міністра краіны Сільвіё Берлусконі не адпавядае канстытуцыі краіны.

Паводле суда, закон, што абараняе Берлусконі ад крымінальнага пераследу, парушае канстытуцыйны прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам.

«Закон Альфана», адзін з першых, прынятых Берлусконі пасля ўжо трэцяй перамогі на выбарах, дазволіў спыніць усе судовыя справы прэм’ера. Так, сярод іншага, яго абвінавацілі ў даванні хабару брытанскаму адвакату Дэвіду Мілсу за непраўдзівыя паказанні на судзе для абароны бізнесу Берлусконі. Дзве іншыя справы – пра парушэне падатковага заканадаўства і спробу подкупу сенатараў-апазіцыянераў – таксама былі замарожаныя.

←Во время кризиса немцы отказывают себе в сладком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика