АБФФ засчитала «Першаму рэгiёну» техническое поражение. Клуб просил перенести игру со «Стэнлес», так как не видит смысла играть без зрителей
Состоялось заседание КДК и по этическим вопросам АБФФ. По итогам заседания стало известно, что команде второй лиги «Першы рэгiён» засчитано техническое поражение в матче с «Стэнлес» согласно статье 80 КДК, сообщается в решении.
Напомним, 21 августа команда «Першы рэгiён» выступила с заявлением, в котором сообщила, что не видит смысла принимать участие в матчах без зрителей.
Клуб также отметил, что просил федерацию о переносе матча.
Ранее АБФФ заявила, что матчи во всех лигах будут проходить без зрителей. Причину в федерации не стали называть.
Текст заявления:
«Вітаем, сябры! Большасцю галасоў гульцоў каманды мы прынялі рашэнне пра тое, што не можам праводзіць хатнія матчы без гледачоў.
Яно абумоўлена тым, што мы шануем нашых хай і нешматлікіх, але адданых заўзятараў – тых, хто набыў сезонныя абанементы, родных і сяброў гульцоў, дзяцей, якія займаюцца ў нашай роднай спартовай школе, на стадыёне якой, мы праводзім гульні.
Многія з іх наведвалі гульні нават у цяжкі час асноўнага змагання з каронавірусам у краіне, таму цяпер мы не маем маральнага права не выступіць супраць правядзення матчаў без гледачоў. Таксама гэта прымусіць нас вярнуць сродкі ад продажу абанементаў, што стане яшчэ і вялікім эканамічным ударам па дзейнасці клуба.
У той жа час, нягледзячы на фінансавыя і кадравыя праблемы, мы не адмаўляемся ад працягу змагання ў чэмпіянаце РБ, таму ў лісце адпраўленым у АБФФ, мы просім пра перанос хатняга матча супраць «Стэнлес» Пінск на пазнейшы тэрмін, калі будзе знята забарона на наведванне матчаў заўзятарамі.
Спадзяёмся на разуменне з боку кіраўніцтва федэрацыі футбола.
P.S. Таксама многія нас просяць пазначыць нашу пазіцыю на тэму сітуацыі ў краіне.
У нашай камандзе ёсць прадстаўнікі розных прафесій і сярод нас розныя пагляды на дадзенае пытанне. Кожную думку мы шануем, таму менавіта ад імя клуба не было ніякіх заяў.
Але ўсе мы:
– максімальна асуджаем гвалт у адносінах да пратэстоўцаў і зняволеных, а таксама:
тых, хто фальсіфікаваў вынікі выбараў і перашкаджаў працы незалежных назіральнікаў,
тых, хто прымушаў аддаваць свае галасы за якога-небудзь кандыдата, тых, хто перакручваў сітуацыю ў краіне ў СМІ.
– далучаемся да патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў і правядзення выбараў з празрыстай сістэмай падліку галасоў і рэформаў.
Таксама мы прыносім свае спачуванні ў адрас родных загінуўшых падчас сутыкненняў і жадаем найхуткага адужання кожнаму пацярпеламу.
Ніводнае крэсла не варта хоць аднаго пацярпелага беларуса!»