Экс-журналістка НТРК і АТН: «Мне імпануе Домрачава. Выказалася досыць дыпляматычна, але нават гэта дазваляе зрабіць выснову: яна цудоўна разумее, што адбываецца навокал»

Источник материала:  
25.06.2020 09:03 — Новости Спорта

Былая журналістка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і экс-кіраўнік аддзела палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў Інга Хрушчова падзялілася думкай наконт прэзідэнта Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мне імпануе Дар’я Домрачава. У сваім статусе Героя Беларусі выказалася досыць дыпляматычна, але нават гэта дазваляе зрабіць выснову: яна цудоўна разумее, што адбываецца навокал. Чыноўнік без спартоўца ніхто, таму гэта толькі скалананьне паветра. Я ведаю Надзю Астапчук, зь якой абышліся не найлепшым чынам, зусім непрыгожая гісторыя. Каму ёй быць удзячнай? Ёсьць тыя, хто дзякуючы сыстэме мае стабільны прыбытак. Але напісаныя пад капірку лісты – ня думаю, што гэта рэальныя думкі. Навошта тады іх здымаць, блякаваць камэнтары?

У гэтым самае істотнае адрозьненьне ўсёй сытуацыі 2020 году. Паўсталі рэальныя людзі, якія разумеюць: калі так будзе працягвацца і далей, наш шлях толькі адзін – тупік. Бо эканамічнага бачаньня – як жыць далей – няма. Хоць агітацыя забароненая для ўсіх, акрамя аднаго, з экрану не прагучала нават банальных абяцаньняў. А танчыць на граблях стае ўсё больш самагубным відам спорту. Зразумела, першая асоба рызыкуе зонай камфорту, таму змагаецца, каб засталося, як было. Але гэтага ўжо ня будзе. Самі беларусы не дадуць.

Такога не было раней, і гэта вельмі трывожны знак. Тое, што цяпер творыцца на вуліцах гарадоў, – затрыманьні, зьбіцьцё, гвалт – яскрава сьведчыць, у якім кірунку падзеі будуць разьвівацца далей. І гэта насамрэч вельмі страшна. Магчыма, людзі з блізкага атачэньня не зусім разумеюць, што неўзабаве самі могуць апынуцца ў пастарунках. Дык ці варта рызыкаваць?

Лукашэнка лічыць, што 26 гадоў – не мяжа, можна працягваць. Ня трэба быць празарліўцам, каб прадказаць, чым усё скончыцца. У гісторыі не было станоўчага прыкладу, каб такое працяглае знаходжаньне ва ўладзе суправаджалася росквітам дзяржавы, прыходам дэмакратыі і ўсеагульным шчасьцем. Калі жадаеш дабра свайму народу і адчуваеш, што выпадаеш з кантэксту разьвіцьця сусьветных працэсаў, зрабі, каб людзям стала лепей. Сыдзі! Пакуль гэта ніяк не карэлюецца з заявамі аб задушэньні пратэставых настрояў і жаданьнем любым чынам застацца на пасадзе.

Для многіх стала сапраўдным шокам, як улады павялі сябе ў сытуацыі з пандэміяй. Нас папросту пакінулі сам-насам з бядой. Мы самі пералічвалі праз MolaMola грошы мэдыкам, дапамагалі набываць абсталяваньне, элемэнтарныя сродкі абароны. Я ўжо не кажу пра рыторыку, якая гучала на адрас хворых ды памерлых. Казаць такое пра людзей, якія пацярпелі ў тым ліку ад бязьдзеяньня кіраўніцтва, – верх цынізму. Важны складнік, які сьведчыць пра «клопат» дзяржавы аб сваіх грамадзянах.

Тады бачыла крыху іншага чалавека. Некалі ён жыў у невялікім дамку ў Драздах зь некалькімі ахоўнікамі (ня тысячамі, як цяпер), сустракаўся зь людзьмі, хацеў заглыбіцца ў праблемы. А паступова ўсё ператварылася ў дэкарацыю. Паралельныя сусьветы адзін ад аднаго аддаляліся.

Тое, што сьвіта намагаецца паказаць каралю, нічога агульнага з рэальнасьцю ня мае. Дарэчы, пачыналася з падачы спадара Ўцюрына, які цяпер у месцах не такіх аддаленых. Калі ўсьвядоміла, што ня мой шлях, вырашыла сысьці. Зрэдку гляджу справаздачы пра сустрэчы з масамі: адмыслова падабраныя людзі, цалкам зрэжысаваны сцэнар. Няма ўжо дыялёгу з народам», – сказала Хрушчова.

Дарья Домрачева: «Я абсолютно точно за свободные и честные выборы у нас в стране»

Мезин чудом взял бросок Кросби, а пенальти Качуро привел к космическому фэйлу вратаря – вот что такое удача в спорте

Пора ставить на высшую лигу! Забирай бонус 4% от каждого пополнения

←Канделаки о сексе с Милевским: «Не по-джентльменски хвастаться личным. Получается, других счастливых моментов не было»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика