Віктар Марціновіч: «Нуль – столькі карцін знакамітых мастакоў родам з Беларусі вярнулі на радзіму за дзяржаўны кошт у апошнія 20 гадоў. Дзяржаве было цікавей фінансаваць спартоўцаў-лузераў»
Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч падзяліўся меркаваннем аб ролі дзяржавы ў развіцці культуры краіны.
«Нуль — столькі карцін знакамітых мастакоў родам з Беларусі вярнулі на радзіму за дзяржаўны кошт у апошнія 20 гадоў. Дзяржаве было цікавей фінансаваць спартоўцаў-лузераў і марнаваць грошы з нашых падаткаў на ўтрыманне велізарнай арміі кантралёраў і праваахоўнікаў, у «фокус цікавасці» якіх траплялі тыя, хто марыў пра вяртанне гонару беларускай культуры.
Нуль — столькім геніям, што некалі з’ехалі з Беларусі і зрабіліся «французскімі» мастакамі, вярнулі «беларускасць» за дзяржаўны кошт. Дзяржава самааддана фінансавала курабесныя аграрныя святы, кшталту «Дажынак», будавала лядовыя палацы, непатрэбныя цяпер анікому — гэтаксама як непатрэбнай будзе і экспартаваная электрычнасць з яшчэ не запушчанай БелАЭС.
Сам выраз «мастакі Парыжскай школы родам з Беларусі» ў дачыненні да Суціна і Шагала ўзнік дзякуючы кнізе, фундаванай «Белгазпрамбанкам», – написаў Марціновіч.