На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Источник материала:  

XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла 24-25 студзеня ў Магілёўскім раёне, на базе аграгарадка Усход. У ёй прымалі ўдзел 25 каманд сельскіх раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый, прадпрыемстваў, у тым ліку і каманда Кіраўскага раёна.

На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Традыцыйна наша зборная прадэманстравала высокі клас і трапіла на п’едэстал гонару: заняла 2 месца пасля гаспадароў спаборніцтваў. Дарэчы, гэтае “срэбра” – дзясятае па выніках усіх спартакіяд. Кіраўская каманда лічыцца самай тытулаванай: на яе рахунку былі і пераможныя дасягненні, і, як ужо адзначана, другія месцы, і “бронза” — у пераважнай большасці – лідарскія пазіцыі.


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Як адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, спаборніцтвы прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні. Больш 500 удзельнікаў, як заўжды, спрачаліся ў валейболе, шашках, кулявой стральбе, гіравым спорце, дартсе, перацягванні каната. Вось толькі сёлетняя зіма не дазволіла правесці лыжныя гонкі і эстафету, яны былі заменены на лёгкаатлетычны крос на эстафету. У снежні ў залік спартакіяды прайшоў навагодні турнір па плаванні. Загадзя праводзіліся занальныя адборачныя спаборніцтвы па валейболе, у тым ліку і на базе нашага раёна, з удзелам каманд Асіповіцкага, Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Быхаўскага раёнаў і гаспадароў. Па выніках гульняў кіраўчане занялі першае месца. Але далей фартуна звяла нас з мацнейшымі камандамі спартакіяды – Магілёўскага і Чавускага раёна, і трапіць у фінал, на жаль, не ўдалося.


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Наша каманда на гэты раз стала лепшай у гіравым спорце, на другіх пазіцыях — у лёгкаатлетычнай эстафеце, перацягванні каната, на трэціх – у дартсе і лёгкаатлетычным кросе. Увогуле выступалі стабільна і па іншых відах спаборніцтваў, займаючы дастойныя месцы.


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Лепшымі ў індывідуальным заліку былі ўсе нашы гіравікі: першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Віктар Бялянаў, Аляксандр Ермалаеў, Мікіта Рабцэвіч.

Другія месцы – на рахунку Марыі Васілеўскай (настольны тэніс), Яўгена Пішчаліна (кулявая стральба), Анастасія Русанава (лёгкаатлетычны крос).


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Віктар Ставер падкрэсліў, што чарговае паспяховае выступленне на спартакіядзе работнікаў АПК – заслуга ўсяго раёна: уклад у падрыхтоўку і арганізацыю паездкі ўнеслі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўніцтва сельгасарганізацый, дапамогу аказвалі СДЮШАР, Жыліцкі сельгаскаледж і, безумоўна, вялікая заслуга саміх сельскіх спартсменаў.


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Кіраўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК папрасіў праз газету выказаць словы падзякі прадстаўнікам зборнай, якія ўсе 15 сезонаў удзельнічалі ў спартакіядзе, і іх можна назваць ветэранамі гэтага яркага спартыўнага  мерапрыемства, а таксама навічкам каманды, дастойна паказаўшым сябе. Добра, што ёсць пераемнасць пакаленняў у зборнай! І ўвогуле, падкрэсліў Віктар Ставер, радуе камандны дух: усе ў адзіным парыве імкнуцца да перамогі, хварэюць адзін за другога.


На XV спартакіядзе работнікаў АПК у кіраўчан дзясятае “срэбра”

Пераможцы і прызёры чарговай спартакіяды работнікаў АПК, арганізатарамі якой, як заўжды, былі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, вызначаны, атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Наперадзе – летняя спартакіяда. Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Яраслаў Грамыка, традыцыі правядзення спартакіяды сярод работнікаў АПК прыжыліся, і цяжка пераацаніць іх значэнне. Узровень каманд з кожным годам расце. Хочацца дадаць, што галоўную перамогу святкуе здаровы лад жыцця, які дадае энергіі, энтузіязму, узнімае працоўны настрой!

Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.   

Фота з сайтаў zilmogilev.by, www.sb.by, Яўгена Пішчаліна.

←Сергей Политевич: «Шазтер» борется за высокие места. Не хотелось бы ехать в неплохие чемпионаты, но бороться непонятно за что»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика