Арамнаў аб званні лепшага спартсмена года: «Крыўдна, што ў нашай краіне за гэта абсалютна нічога не даюць. Дзеля чаго такія конкурсы праводзяцца?»

Источник материала:  
08.01.2020 11:47 — Новости Спорта

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў распавёў аб сваёй узнагародзе лепшага спартсмена 2019 года. Нагадаем, традыцыйнае апытанне сярод журналістаў праводзіла газета «Спартыўная панарама».

– Калi некаторыя спартсмены атрымлiваюць такі тытул, яны радуюцца i нярэдка кажуць, што гэта для iх нечаканасць. А я вам шчыра скажу: для мяне такое прызнанне – сумная падзея.

Крыўдна, што ў нашай краіне за гэта абсалютна нічога не даюць. Могуць нават і «дзякуй» не сказаць. А значыцца, дзеля чаго такія конкурсы праводзяцца? Дзеля фармальнасці?

- Вынiк, якi вы паказалi на чэмпiянаце свету, – гэта не мяжа?

– Безумоўна, рэзервы я захавай i на гэты год, якi, як вядома алiмпiйскi. Таму, што называецца, ёсць яшчэ порах у парахаўнiцах.

Што датычыцца 2020 года, то ён не будзе для мяне нейкiм незвычайным. Так, адбудзецца Апiмпiяда ў Токiа, апе не думаю, што трэба будзе цапкам змяняць сiстэму падрыхтоўкi. Усё паводле плана. 

- У складзе мужчынскай зборнай па цяжкай атлетыцы на Гупьнi паедзе только адзiн спартсмен...

– Я не хачу разважаць на гэты конт, бо ў Токiа павiнен паехаць мацнейшы. I час назаве гэтага чапавека. Асабiста я ў сабе ўпэўнены, – сказаў Арамнаў. 

Вiктар Шаршукоў: «Арамнаў – адзін з асноўных прэтэндэтаў на тое, каб адправiцца на Алiмпiяду»

←Климович и Мышенко покинули «Торпедо-БелАЗ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика