«Дынама» – «Куньлунь». На гульне адбудзецца выступ гурта «Стары Ольса», сустрэча прысвечана Калядам и будзе на беларускай мове
Сення Мінскае «Дынама» падтрымае старадаўнюю беларускую традыцыю і зробіць гульню супраць «Куньлуня» каляднай.
«Гульня супраць «Куньлуня» будзе прысвечана Калядам і адбудзецца на беларускай мове.
Гульня прыпадае на Раство, таму клуб прапануе заўзятарам працягнуць цудоўную беларускую традыцыю і далучыцца да святкавання Калядаў.
На жаль, традыцыя гэта становіцца менш папулярнай. Але нават калі сёння ўвечары вы калядаваць не плануеце, далучыцца да калядавання можна будзе на «Мінск-Арэне»! 7 студзеня вас чакае:
– выступ гурта «Стары Ольса» да гульні і ў перапынку паміж перыядамі. Гурт грае сярэднявечную музыку і часта звяртаецца да гісторыі Беларусі і традыцый нашай краіны. Варта прысці крыху раней, каб паслухаць іх у перадматчавым шоў;
– элементы афармлення ў беларускім калядным стылі;
– Калядаванне. Нашыя продкі пераапраналіся ў розных жывёл ды хадзілі па вёсцы, спыняючыся каля кожнай хаты. Калядоўшчыкі спявалі ды танчылі, жадаючы гаспадарам здароўя і дабрабыту. Нашыя калядоўшчыкі таксама пажадаюць шчасця ды дабрабыту ўсім заўзятарам, якія прыдуць на матч «Дынама».
– Калядныя забавы. Падчас паўз, перапынкаў паміж перыядамі ды ў файе «Мінск-Арэны» заўзятараў чакаюць розныя забавы, прысвечаныя каляднай традыцыі.
– Майстар-клас для дзетак «Калядная зорка». Мастачка Надзея Бука навучыць усіх жадаючых рабіць прыгожыя паштоўкі у выглядзе зорак. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай зоне, якая знаходзіцца на шостым паверсе трыбуны А.
Прыходзьце на гульню! Будзем #УАДНЫМЗВЯНЕ!» – гаворыцца у паведамленні «Дынама».